Актывіст Яраслаў Берніковіч атрымаў з Глыбоцкага райвыканкаму дазвол на правядзенне акцыі 19 сакавіка.На Віцебшчыне гэта адзіны за апошнія тры месяцы станоўчы адказ мясцовых уладаў, да якіх з падобнымі прапановамі апазіцыянеры звярталіся ўжо не менш як дзясятак разоў.
Паводле пісьмовага адказу з Глыбоцкага райвыканкаму, спадару Берніковічу
дазволена правесці акцыю салідарнасці з палітвязнямі, зняволенымі пасля мінскіх падзей 19 снежня, на пляцоўцы каля раённага Дома культуры -- гэтае месца афіцыйна вызначана ўладамі для правядзення грамадскіх імпрэзаў. Акцыя пройдзе 19 сакавіка з 11 да 14 гадзіны.
Актывіст падкрэслівае, што прыкладна за пяць апошніх гадоў ён упершыню атрымаў дазвол з райвыканкаму на правядзеньне акцыі “апазіцыйнага” зместу.
Заяўкі на акцыі салідарнасці з палітвязнямі СІЗА КДБ пасля падзеяў 19-га снежня падавалі таксама актывісты з Віцебска, Полацка і Наваполацка. Але мясцовыя раённыя адміністрацыі і гарвыканкамы заўжды давалі адмоўныя адказы па розных прычынах.
Адну з такіх адмоваў полацкі актывіст Віктар Калеснік цяпер абскарджвае ў судзе Полацку і Полацкага раёну.





