Нацыянальны банк Беларусі не лічыць неабходным і не будзе праводзіць аднамомантавую, значную дэвальвацыю беларускага рубля, як гэта рэкамендуе МВФ, паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі -- прэс-сакратар Нацыянальнага банка Анатоль Драздоў, каментуючы Справаздачу персаналу МВФ для кансультацый 2011 года па Артыкуле IV, што ўтрымлівае рэкамендацыі спецыялістаў фонду па ўзмацненні падаткова-бюджэтнай і грашова-крэдытнай палітык. У прыватнасці, МВФ рэкамендаваў Нацбанку знізіць курс рубля да ніжняй мяжы прагнозу (8% да кошыка замежных валют).
"Нацбанк аднойчы ўжо выканаў рэкамендацыі МВФ па правядзенні дэвальвацыі за адзін раз і пераканаўся, што яна не мела заўважнага станоўчага ўздзеяння на стан плацежнага балансу. Да таго ж дэвальвацыя мела шэраг негатыўных наступстваў, у тым ліку адбілася на іміджы Нацыянальнага банка", -- сказаў Анатоль Драздоў. Ён дадаў, што ў сітуацыі з аплатным балансам ў беларускай эканоміцы працуюць зусім іншыя фактары.
Пры гэтым у Нацбанку падкрэслілі, што Беларусь па-ранейшаму з павагай ставіцца да рэкамендацый МВФ і зацікаўленая ў супрацоўніцтве з фондам .





