У закон аб рэкламе будзе ўнесена норма, якая абавязвае банкі, што рэкламуюць паслугі па крэдытаванні, указваць поўную інфармацыю пра плату па крэдыце.
Пра гэта паведаміла начальнік упраўлення абароны правоў спажыўцоў і кантролю за рэкламай Міністэрства гандлю Ірына Барышнікава 12 сакавіка на
Паводле яе слоў, найбліжэйшым часам парламент плануе разгледзець адпаведны законапраект у другім чытанні.
«Цяперашнім законам аб рэкламе не прадугледжаны абавязак банкаў указваць у рэкламе поўную працэнтную стаўку па крэдыце, і банкі
Яшчэ адным прыкладам «ушчамлення правоў спажыўцоў», паводле слоў прадстаўніцы Мінгандля, з’яўляецца «прадугледжанае Банкаўскім кодэксам права банкаў змяняць у аднабаковым парадку памер стаўкі па банкаўскім укладзе». Таму праектам новага закона аб рэкламе прадугледжаны абавязак указваць у рэкламе банкаўскага ўкладу, што банк мае права памяншаць працэнты па ўкладзе.
Барышнікава таксама паведаміла, што сёлета ў мэтах павышэння фінансавай адукаванасці грамадзян плануецца распрацаваць спецыяльную памятку для спажыўцоў банкаўскіх паслуг. Адпаведная прапанова накіравана ў Нацбанк, сказала яна.
Банкаўскі кодэкс прапаноўваецца дапоўніць палажэннем, якое прадугледжвае абавязак крэдытнай арганізацыі — уладальніка банкамата інфармаваць уладальнікаў плацежных карт пра памер камісійнай узнагароды, што збіраецца, да моманту ажыццяўлення разлікаў з выкарыстаннем карты.





