У суботу на чэмпіянаце свету па біятлоне ў Ханты-Мансійску адбыўся жаночы мас-старт на 12,5 км.
Перамагла немка Магдалена Нойнер з вынікам 36.48,5 (0+1+2+1).
Беларуска Дар'я Домрачава фінішавала другой, адстаўшы ад Нойнер на 4,8 секунды.
Надзея Скардзіна -- 17-я (0+0+0+1).
Усяго стартавалі 30 удзельніц.
Гэта пакуль адзіны медаль беларусаў на чэмпіянаце свету. Сёння таксама пройдзе мас-старт у мужчын, а завершыцца чэмпіянат свету ў нядзелю жаночай эстафетай.





