Ані расійскія, ані, тым больш, беларускія службы пакуль не зафіксавалі росту радыяцыі ў выніку выбуху на Фукусіме.

Выбух адбыўся каля 16-й гадзіны па японскім часе, калі 10-й па беларускім.

Японскі ўрад паведамляе, што на Фукусіме вядуцца інтэнсіўныя працы па аднаўленні энэргазабеспячэння сістэмы ахалоджвання рэактара. Адбываецца ўздым радыеактыўнасці вакол АЭС. Прэс-сакратар урада адзначыў, што

адпаведныя органы Японіі фармуюць запасы ёдавых прэпаратаў на выпадак пагаршэння радыяцыйнай сітуацыі ў краіне.
Прэпараты з ёдам абараняюць арганізм ад засваення радыеактыўнага ёду.

Нагадаем, што пасля Чарнобыльскай АЭС інфармацыю пры выкід радыяцыі доўгі час хавалі, а эвакуацыя 30-кіламетровай зоны вакол рэактара адбылася з вялікай зацяжкай.

Улады Польшчы, напрыклад, раздалі тады насельніцтву ёдавыя прэпараты, хоць там узровень забруджвання быў ніжэйшы. Акупацыйныя савецкія ўлады Беларусі гэтага не зрабілі. Яны не хацелі прызнаць, што ў Савецкім Саюзе магчымая тэхналагічная катастрофа.

У выніку ў Беларусі з часам адбыўся ўсплёск захворванняў на рак шчытавіцы.
Менавіта шчытавіца назапашвае радыеактыўны ёд. Ягонае ўсмоктванне адбылося ў першыя тыдні пасля аварыі. Пасля ўзровень яго забруджвання хутка зніжаецца. Перыяд паўраспаду ёду-131 складае 8 сутак.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?