У Партызанскім РУУС Мінска распачата крымінальная справа за махлярства ў асабліва буйным памеры (ч. 4 арт. 209 КК) у дачыненні да групы грамадзян Расіі. Яны падазраюцца ў крадзяжы дарагіх аўтамашын з мінскіх салонаў пракату.
Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама, чацвёра маладых расіян, прыехаўшы ў Мінск, знялі нумар у гасцініцы, дзе і зарэгістраваліся (наяўнасць рэгістрацыі з’яўляецца адной з умоў арэнды). Скончыўшы з фармальнасцямі, яны накіраваліся ў адзін з салонаў пракату аўтамабіляў.
Расіян цікавіла «БМВ
У Маскве аўтамашыну, хутчэй за ўсё, ужо чакалі. «Мерседэс» практычна адразу ж быў прададзены за 6 тысяч долараў, што ў пяць разоў ніжэй за яго рэальны кошт.
Наступным разам маладыя людзі, прыехаўшы ў Мінск ужо ўтрох, вырашылі ўзяць напракат адразу дзве машыны. Дзейнічалі паводле апрабаванай схемы, але на выхадзе з аўтасалона іх затрымала міліцыя. Чацвёрты ўдзельнік злачыннай групы аб’яўлены ў вышук.
За ўчыненае злачынства расіянам пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.





