Птушкафабрыкі па ўсёй Беларусі нясуць страты. Закупныя цэны на кураціну ўрад трымае на леташнім ўзроўні, а сабекошт курынага мяса за апошнія некалькі месяцаў істотна вырас.
Курынае мяса застаецца ў беларускіх крамах самым танным.
Тушка бройлера каштуе каля 8 тысяч за кілаграм. Філе без косткі — 19.
Асноўны складнік сабекошту — гэта камбікорм. А цана яго моцна вырасла за апошні час у сувязі з агульным росту цэнаў на збожжа на сусветным рынку.
На птушкафабрыках чакаюць дазволу Мінсельгасхарча на павышэнне цэнаў.





