У мэтах абароны інтарэсаў дзяржавы другая і наступныя эмісіі акцый адкрытых акцыянерных таварыстваў, якія перапрацоўваюць сельскагаспадарчую прадукцыю, створаных у працэсе прыватызацыі аб’ектаў, што знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці, будуць узгадняцца з Лукашэнкам.Як паведамілі БЕЛТА ў
Са згоды Дзяржкаммаёмасці дапускаюцца другая і наступныя эмісіі акцый адкрытых акцыянерных таварыстваў, якія не з’яўляюцца перапрацоўнікамі сельгаспрадукцыі, створаных у працэсе пераўтварэння рэспубліканскіх унітарных прадпрыемстваў. Пры гэтым названыя ААТ павінны быць уключаны ў пералік юрыдычных асоб, што забяспечваюць функцыянаванне стратэгічна значных галін эканомікі і (або) іншыя важныя дзяржаўныя патрэбнасці, які зацвярджаецца ўрадам. Што ж датычыцца такіх ААТ, створаных у працэсе пераўтварэння камунальных унітарных прадпрыемстваў, то другая і наступныя эмісіі іх акцый дапускаюцца са згоды адпаведных мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.
Дзяржкаммаёмасць таксама атрымлівае права прымаць рашэнні аб продажы і зніжэнні пачатковай цаны продажу прыналежных Рэспубліцы Беларусь акцый адкрытых акцыянерных таварыстваў, створаных у працэсе пераўтварэння рэспубліканскіх унітарных прадпрыемстваў і ўключаных у план прыватызацыі, што зацвярджаецца ўрадам па ўзгадненню з кіраўніком дзяржавы.





