Прадпрыемства кампаніі«Данон-Юнімілк» у Пружанах наклікала гнеў Лукашэнкі.
Старшыня Брэсцкага аблвыканкама Канстанцін Сумар асабіста прыбыў у Пружанскі раён, каб выканаць даручэнне Лукашэнкі аб пакаранні «вінаватых» у празмернай
Нагадаем, што ранейшы дырэктар Пружанскага малаказавода выступаў катэгарычна супраць продажу свайго прадпрыемства
— Каб не было ніякіх пагалосак, адразу ж паведамлю: за недастатковую работу з кадрамі і нематываванае звальненне дырэктара Пружанскага малочнага камбіната Уладзіміра Мікіціча старшыні Пружанскага райвыканкама Аляксандру Юркевічу абвешчаная вымова, — цытуе кіраўніка вобласці газета «Вечерній Брест».
Сумар таксама звольніў намесніка старшыні Пружанскага райвыканкама Васіля Казака. Казак курыраваў пытанні эканомікі.
Вінаватым, як заўсёды, аказаліся «стрэлачнік».Хоць інвестара з «Юнімілка» прыцягвалі на самым высокім узроўні. Згоду на інвестыцыі даваў Лукашэнка асабіста.
Прыход «Юнімілка», паводле чутак, лабіраваў старшыня Нацбанка Пятро Пракаповіч. Малако на заводы «Юнімілка» прадавалі гаспадаркі Нацбанка, у тым ліку цантральная — «Мачулішчы».
Аднак на пэўным этапе інвестар не схацеў рабіць абяцаных большых інвестыцый, вырашаў абмежавацца перапрацоўкай малака на ўжо наяўных магутнасцях. Гэта і выклікала санкцыі.
А магчыма, справа ўвогуле была палітычнай.
Пружанскія ж галовы аказаліся проста шчэпкамі, якія лятуць, калі дрэвы сякуць.





