У судзе Маскоўскага раёна Мінска прызначылі дату судовага паседжання па справе маладафронтаўцаў Змітра Дашкевіча і Эдуарда Лобава.

Працэс пачнецца 21 сакавіка.

Маладых людзей абвінавачваюць у злосным хуліганстве. Іх затрымалі напярэдадні вулічнай акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і змясцілі ў жодзінскі следчы ізалятар. Адваката Дашкевіча Паўла Сапелку пазбавілі адвакацкай ліцэнзіі пасля таго, як справу перадалі ў суд. Абараняць актывіста ў судзе Маскоўскага раёна Мінска будзе адвакат Мар’яна Сямешка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?