Застудзень-люты 2011 года падатковыя органы Магілёўскай вобласці выявілі 39 нелегальных таксі, паведамляепрэс-служба Міністэрства па падатках і зборах.
Нелегальныя перавозчыкі — фізічныя асобы без дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў — прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. На іх аўтатранспартныя сродкі накладзены арышт. Матэрыялы праверак падатковых органаў накіраваны ў гаспадарчы суд Магілёўскай вобласці для прыняцця рашэння аб прыцягненні да адказнасці парушальнікаў.
У лютым падатковай інспекцыяй таксама ўстаноўлена восем фактаў перавозкі пасажыраў без дзяржаўнай рэгістрацыі ў Ленінскім раёне Магілёва. У выніку інспекцыяй арыштаваны тры аўтамабілі, якія з’яўляліся сродкам ажыццяўлення адміністрацыйнага правапарушэння. Агульны кошт аўтамабіляў — 37 млн. рублёў.
Матэрыялы праверак накіраваны ў суд.





