Кіраўнік Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы Кшыштаф Бандарык прадставіў даклад, у якім даў справаздачу аб дзейнасці контрразведкі ў мінулым годзе.
Адным з пунктаў дакладу стала справаздача пра сачэнне за замежнымі шпіёнамі, якія дзейнічаюць у Польшчы. Па словах Бандарыка, усяго ў краіне выяўлена каля 300 замежных шпіёнаў, якія маюць дыпламатычны статус. Пры гэтым ён адзначыў, што экстрадыяваць нікога з разведчыкаў улады Польшчы не збіраюцца, бо такая мера выкарыстоўваецца толькі ў скрайніх выпадках, удакладняе «Польскае радыё». Усяго, па словах кіраўніка спецслужбы, у Польшчы акрэдытавана каля 2 тысяч замежных дыпламатаў.
На якія менавіта дзяржавы працуюць выяўленыя шпіёны, кіраўнік контрразведкі не патлумачыў. Між тым ён расказаў, што ў 2010 годзе спецслужба спыніла дзейнасць прадстаўніка пакістанскай тэрарыстычнай групоўкі
Падчас канферэнцыі кіраўнік Агенцтва ўнутранай бяспекі таксама расказаў, што ўзначаленае ім ведамства рыхтуе папраўкі, якія прадугледжваюць узмацненне жорсткасці антышпіёнскага заканадаўства. У чым менавіта будуць заключацца змены, ён не патлумачыў.
У снежні 2010 года паведамлялася, што ў Польшчы да трох гадоў турмы быў прысуджаны расіец, які, па версіі следства, працаваў на ГРУ РФ. Выведнік быў раскрыты Агенцтвам ўнутранай бяспекі ў 2009 годзе. Вядомыя ініцыялы асуджанага — TJ, некаторыя крыніцы называлі яго Тадэвушам.





