Заўтра ўступаюць у законную сілу прысуды асуджаным удзельнікам акцыі пратэсту на плошчы Незалежнасьці ў Менску 19 снежня Зміцеру Новіку і Аляксандру Малчанаву.Іх абвінавацілі ў масавых беспарадках па ч.2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу і пакаралі пазбаўленьнем волі на тры з паловай і тры гады адпаведна.
Паколькі яны прынялі рашэньне не падаваць касацыйныя скаргі, 12 сакавіка завяршаецца
Аляксандр Атрошчанкаў, якога 2 сакавіка асуділі на чатыры гады пазбаўленьня волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, падаў касацыйную скаргу і чакае даты яе разгляду ў судзе.
Раней абскардзіў рашэнне суду яшчэ адзін асуджаны за ўдзел у масавых беспарадках Васіль Парфянкоў. Судом Фрунзенскага раёна Менску ён быў асуджаны да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму. Зараз Парфянкоў таксама чакае судовага рашэньня. Па звестках праваабаронцаў, яго мусяць накіраваць ў калонію ў Оршы.





