У магілёўскім Палацы гімнастыкі 9–12 сакавіка праходзіць6-ы міжнародны турнір юных акрабатаў «Кіндар сюрпрыз». Сёлета ў ім бяруць удзел прыкладна 150 спартсменаў з Расіі, Малдовы, Туркменістана, а таксама ўсіх рэгіёнаў Беларусі.
Пераможцы вызначацца ў старэйшай і малодшай узроставых катэгорыях. Апрача таго,
«Выступленні на найлепшай акрабатычнай арэне краіны выяўляюць маладых таленавітых спартсменаў, фарміруюць найлепшыя спартыўныя якасці дзяцей, а таксама адкрываюць дарогу ў вялікую спартыўную будучыню», — мяркуе галоўны суддзя спаборніцтваў Лілія Елісеева.
Звання «Кіндар турніру» будзе ўдастоены самы маленькі ўдзельнік,
Першы турнір «Кіндар сюрпрыз» прайшоў у 2006 годзе. Упраўленне спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкама сумесна са СДЮШАР «Багіма» заснавалі яго, каб адрадзіць у краіне цікавасць да спартыўнай акрабатыкі.
Паводле сцвярджэння арганізатараў, унікальнасць турніру ў тым, што ён з’яўляецца адзінай у свеце пляцоўкай для выступлення менавіта юных акрабатаў, якія пачалі спецыялізавацца ў гэтым відзе спорту.





