На сесіі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ), якая праходзіць 27 студзеня ў Страсбургу, пачаліся дэбаты па праекце рэзалюцыі аб сітуацыі ў Беларусі.
Як раней паведамлялася, асноўнае патрабаванне, якое змяшчаецца ў праекце рэзалюцыі, — неадкладнае вызваленне ўсіх затрыманых за ўдзел у дэманстрацыі ў Мінску 19 снежня.
У прыватнасці, у праекце дакумента ПАСЕ ўтрымліваюцца наступныя заклікі да беларускіх улад:
— неадкладна вызваліць усіх апазіцыйных кандыдатаў і іх прыхільнікаў, журналістаў і праваабаронцаў, затрыманых па палітычных матывах;
— спыніць праследаванне і пагрозы апазіцыйных палітыкаў,
— правесці празрыстае расследаванне абразлівых і непрапарцыянальных дзеянняў сіл аховы правапарадку супраць дэманстрантаў 19 снежня;
— спыніць выключэнне студэнтаў з універсітэтаў і звальненне людзей з іх працоўных месцаў
— перагледзець рашэнне аб закрыцці офіса АБСЕ ў Мінску і прадоўжыць яго мандат да 2011 года і далей;
— завяршыць працэс рэформы выбарчага заканадаўства і яго практычнага прымянення, узяўшы да ўвагі ўсе рэкамендацыі АБСE/БДІПЧ і Еўрапейскай камісіі за дэмакратыю праз права (Венецыянская камісія).
У праекце рэзалюцыі ПАСЕ ўказана на неабходнасць умацоўваць дыялог з беларускімі дэмакратычнымі сіламі, свабоднымі СМІ і праваабаронцамі.
ПАСЕ пацвярджае сваё рашэнне спыніць кантакты з уладамі Беларусі на высокім узроўні.
ПАСЕ таксама заклікае сваё кіраўніцтва не адмяняць рашэнні аб спыненні статусу спецыяльнага запрошанага для парламента Беларусі да той пары, пакуль яе ўладамі не будзе ўведзены мараторый на смяротную кару і пакуль не адбудзецца адчувальнага прагрэсу ў плане дэмакратычных каштоўнасцяў і прынцыпаў, якія падтрымліваюцца Саветам Еўропы.
***
Беларускі парламент атрымаў статус спецыяльнага запрошанага ў ПАСЕ ў 1993 годзе, але ў лістападзе





