Палата прадстаўнікоў дала згоду на прызначэнне Міхаіла Мясніковіча прэм’ер-міністрам краіны. Гэта рашэнне было прынята 27 студзеня на пазачарговай сесіі аднагалосна109-цю прысутнымі на пасяджэнні дэпутатамі.
«Урад будзе рабіць усё, каб законы, якія прымаюцца ў гэтай зале, пажаданні, а таксама ўстаноўкі кіраўніка дзяржавы былі выкананы ў поўным аб’ёме і ў сціснутыя тэрміны», — сказаў Мясніковіч дэпутатам пасля абвяшчэння вынікаў тайнага галасавання.
Паводле Канстытуцыі краіны, пасля прызначэння прэзідэнтам новага кіраўніка ўрада беларускі парламент павінен зацвердзіць яго на пасадзе.
Аляксандр Лукашэнка прызначыў новага прэм’





