Салігорскі прадпрымальнік і грамадскі актывіст Уладзімір Шыла звярнуўся ў Мінаблвыканкама з нагоды незаконнай, як ён мяркуе, высечкі зялёнай зоны ў Салігорску.

Праз некалькі гадзінаў пасля гэтага на працу да жонкі Уладзіміра прыйшлі супрацоўнікі КДБ. Іх цікавіла, адкуль Шыла ўзяў карту-план развіцця Салігорска, якую ён дэманстраваў у Мінаблвыканкаме.

Як заявіў актывіст у жывым эфіры Еўрарадыё, ён знаходзіцца ў поўным неўразуменні. І з нагоды таго, што спецслужбы чамусьці турбуюць жонку, і з нагоды самога прадмету іх інтарэсу.

Паводле Уладзіміра, гэтую карту цяжка лічыць дзяржсакрэтам: план развіцця горада ў свой час выносілі на грамадскае абмеркаванне. Адзінае, што можа непакоіць мясцовых чыноўнікаў, — па карце бачна, што высечкі зялёнай зоны ў Салігорску пярэчаць імі ж зацверджанаму плану.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?