Усе дыктатары — хлусы і бязлітасныя да кожнага, да каго могуць дацягнуцца. Адзін са знакамітых пісьменнікаў братоў Стругацкіх Барыс кажа, што дзве траціны жыцця пражыў за дыктатарамі рознага рангу, выгляду і разраду, таму ведае пра іх дастаткова, каб іх не любіць.
Расійцы ніяк не могуць азнаёміцца з дакладам сваіх назіральнікаў, якія знаходзіліся ў Беларусі падчас прэзідэнцкай перадвыбарчай кампаніі і саміх выбараў.
Першапачаткова даклад павінен быў быць апублікаваны ў снежні, аднак кіраўнік расійскай назіральнай місіі Леанід Іеўлеў не паспеў падрыхтавацца. Прэзентацыю перанеслі на студзень, але да гэтага часу Іеўлеў, па ўласным прызнанні, «усё забыў».
Тым не менш, з высновамі афіцыйных расійскіх назіральнікаў азнаёміўся прэзідэнт Дзмітрый Мядзведзеў, які павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з перамогай на выбарах.
Назіральнікі АБСЕ і шэрагу іншых заходніх краін заявілі пра шматлікія парушэнні, зафіксаваныя імі падчас галасавання. Краіны Захаду праігнаравалі цырымонію інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі на чацверты тэрмін, а 31 студзеня на сустрэчы міністраў замежных справаў Еўрасаюза будзе абмяркоўвацца магчымасць санкцыяў у дачыненні прадстаўнікоў беларускай улады, адказных за парушэнне правоў чалавека ў сваёй краіне і падаўленне іншадумства.
«Пятроўскія акадэмікі» назвалі беларускую апазіцыю» «хуліганамі і пагромшчыкамі»
Тэмы падрыхтоўкі і правядзення прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі і магчымых санкцыяў супраць афіцыйнага Мінска актыўна абмяркоўваюцца ў
У лісце выказваецца трывога з нагоды магчымага ўвядзення міжнародных санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі,«бо [яны] супярэчаць абранаму народамі Еўропы дэмакратычнаму курсу і дэманструюць палітыку двайных стандартаў», — перакананыя аўтары ліста. Яны лічаць, што падзеі вечара 19 снежня ў Мінску фактычна былі «спробай дзяржаўнага перавароту, фінансаванага, паводле шэрагу крыніц, арганізацыямі краін ЕС. У такой сітуацыі праваахоўныя органы Беларусі вымушаныя былі спыніць дзеянні хуліганаў і пагромшчыкаў незалежна ад іх нацыянальнасці».
У пасланні таксама сказана нямала добрых словаў у адрас Аляксандра Лукашэнкі і ягонай палітыкі: «
Сярод аўтараў ліста — сябры КПРФ акадэмік Леанід Майбарада і пісьменнік Аляксандр Варанцоў, а таксама прафесар Аляксандр Субета і адвакат Андрэй Антонаў.
Цана прымірэння — 4 мільярды даляраў
Пецярбургскі пісьменнік Мікалай Старыкаў у сваім блогу піша пра збліжэнне пазіцый Расіі і Беларусі на фоне відавочнай халоднасці Захаду да рэжыму Лукашэнкі: «Пасля разгону „мірных дэманстрантаў“ у Мінску, пасля задушэння спробы антыканстытуцыйнага перавароту (як максімум) і правакавання масавых беспарадкаў (як мінімум) … у момант нагнятання ў Еўропе антылукашэнкаўскай істэрыі, Расія цвёрда абазначыла сваю пазіцыю». Сутнасць гэтай пазіцыі, на думку пісьменніка, заключаецца ў тым, што Уладзімір Пуцін паабяцаў Беларусі субсідыю ў памеры 4,12 млрд даляраў.
З гэтага вынікае, што «глыбінных супярэчнасцяў (паміж расійскім дуумвіратам і Лукашэнкам) няма і быць не можа», а ўсе папярэднія канфлікты (нафтавыя, малочныя і іншыя «войны» паміж Масквой і Мінскам) «дробныя ў параўнанні з задачамі па аднаўленні Адзінай краіны, якія стаяць перад усімі патрыётамі».
Мікалай Старыкаў у апошнія гады апублікаваў шэраг кніг, дзе ён «выкрывае» сусветныя змовы супраць Расіі, інспіраваныя (паводле сцвярджэнняў аўтара) яе «гістарычнымі ворагамі — англасаксамі». Вось толькі адна характэрная для яго твораў фраза: «Адольф Гітлер зрабіўся кіраўніком Германіі дзякуючы актыўнай падтрымцы Англіі і ЗША. Мэтай гэтай камбінацыі было яшчэ раз нацкаваць немцаў на рускіх».
Нагадаем таксама, што летам мінулага года па расійскім тэлебачанні быў паказаны антылукашэнкаўскі серыял «Хросны Бацька», а ў беларускіх газетах публікаваліся вострыя крытычныя артыкулы пра расійскую палітыку наогул і пра Уладзіміра Пуціна ў прыватнасці.
«Расія ідзе па шляху Беларусі»
Адказам на гэтыя публікацыі стаў адкрыты ліст да міжнароднай грамадскасці,падпісаны, у прыватнасці, пісьменнікамі Барысам Стругацкім і Нінай Катэрлі, артыстам Аляксеем Дзявотчанкам,
У гэтым звароце гаворыцца: «Увесь свет бачыў, як за краты была кінутая большасць супернікаў Аляксандра Лукашэнкі па выбарчай кампаніі, якія на той момант нават яшчэ не страцілі статус кандыдатаў… Больш за 600 чалавек збілі і падверглі адміністрацыйнаму арышту. Па шматлікіх вядомым нам сведчаннях, у дачыненні да гэтых людзей парушаліся ўсе нормы ўтрымання ў турме… Больш за 30 чалавек знаходзяцца ў турме КДБ, і супраць іх заведзеныя крымінальныя справы, якія прадугледжваюць тэрміны зняволення ад 5 да 15 гадоў».
Аўтары адкрытага ліста адзначаюць, што цяпер у дзяржаўных СМІ Беларусі, а таксама расійскімі палітыкамі, што падтрымліваюць Лукашэнку, вядзецца кампанія паклёпу і абраз у адрас збітых і арыштаваных людзей. «На першай жа
Завяршаецца зварот радкамі: «Калі Еўропа і свет не жадаюць паўтарэння на постсавецкай прасторы сталінскіх і нацысцкіх злачынстваў — яны павінны заняць цвёрдую пазіцыю ў дачыненні да сённяшняга беларускага рэжыму. Усе разам мы не павінныя дапусціць, каб беларускі народ падвяргаўся дыктатарскаму гвалту».
«Я вельмі ўважліва сачу за падзеямі і ў Беларусі, і асабліва ў нашай краіне, — сказала Ніна Катэрлі ў гутарцы з карэспандэнтам «Галасоў Амерыкі». — Да таго, што адбылося ў Беларусі, нельга быць абыякавым. І я лічу, што Расія ідзе па шляху «лукашэнізацыі». Мы яшчэ не абагналі рэжым «Бацькі», такой сітуацыі пасля выбараў у Расіі пакуль не было, але справы Лебедзева і Хадаркоўскага — прыклад таго, што пуцінскі рэжым бярэ прыклад з Лукашэнкі «, — адзначае яна. Ніна Катэрлі нагадала, што нават пасля дазволенага мітынгу ў Маскве 31 снежня мінулага года Барыс Нямцоў быў схоплены міліцыянтамі і пасаджаны на 15 сутак. «Так што гайкі ўсё мацней закручваюцца і ў Расіі», — канстатуе яна.
З лістом чальцоў Пятроўскай акадэміі пісьменніца цалкам не згодная: «Мы ўсе жывем на адной планеце. І калі парушаюцца правы чалавека, калі ў дачыненні да палітычных апанентаў ужываюцца рэпрэсіі, калі адбываецца абуральнае парушэнне закона, то навакольныя краіны не могуць і не павінныя закрываць на гэта вочы».
Аляксандр Лукашэнка як эпізадычны персанаж антыўтопіі
Адказваючы на пытанні «Галасоў Амерыкі», пісьменнік Барыс Стругацкі заўважыў, што прачытаў пасланне ў абарону Аляксандра Лукашэнкі «без усялякага задавальнення».
«Яны, у адрозненне ад мяне, дыктатараў любяць, шануюць і паважаюць, — сказаў ён. — Мабыць, ім падабаецца адчуваць сябе халопамі ў суровага гаспадара,— такіх людзей нямала, ох як нямала ў нашым свеце такіх людзей! Уласна, на такіх і такімі ўзводзяцца п’едэсталы тыранаў. Бог ім суддзя».
Пры гэтым Барыс Натанавіч адзначае, што сам ён «дзве траціны жыцця пражыў за дыктатарамі рознага рангу, выгляду і разраду», таму ведае пра іх дастаткова, каб не любіць іх. «Яны хлусы, — сцвярджае ён. — Яны бязлітасныя да кожнага, да каго могуць дацягнуцца. Кожным сваім учынкам яны звяртаюцца да самага нізкага, што ёсць у чалавеку, — да яго страху, да яго зайздрасці, да яго халопства, да духоўнага бяссілля яго і да адвечнай яго схільнасці падпарадкоўвацца сіле. Яны — самае кепскае, што нарадзіла чалавецтва «.
Барыс Стругацкі дадае, што Лукашэнка — «не самы адпеты» сярод дыктатараў, аднак блізкі да гэтага.
У творчасці братоў Стругацкіх прыкметнае месца займае жанр антыўтопіі. У сувязі з гэтым «апошні дыктатар Еўропы» нагадвае пісьменніку эпізадычную постаць прэзідэнта з рамана «Гадкие лебеди» (які быў забаронены савецкай цэнзурай і распаўсюджваўся ў самвыдаце).
«Абодва яны пакуль яшчэ не злыдні, але неабмежаваная ўлада ўжо наклала на іх спецыфічны адбітак», — падкрэсліў Барыс Стругацкi.





