Вытворчасць валавога ўнутранага прадукту на душу насельніцтва і ўзровень жыцця беларускага народа да 2016 года павінны наблізіцца да сярэднееўрапейскіх.

Аб гэтым сёння заявіў Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на пасяджэнні сёмай пазачарговай сесіі палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу пры прадстаўленні прэм’ер-міністра Беларусі Міхаіла Мясніковіча.

Ён перакананы, што для дасягнення пастаўленых мэт перш за ўсё трэба надаць новую якасць рабоце ўрада як эканамічнага штаба. «Вельмі важна, каб Савет Міністраў стаў сапраўды калегіяльным органам кіравання. Не трэба вісець над міністрамі і пастаянна імі панукваць. На цяперашнім этапе трэба пераносіць усю адказнасць за стан эканомікі і сацыяльнай сферы на міністраў, кіраўнікоў прадпрыемстваў, губернатараў, старшынь райвыканкамаў», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Менавіта на гэтых узроўнях, паводле яго слоў, павінны прымацца ключавыя рашэнні, там трэба развіваць ініцыятыву. Прэм’ер-міністр павінен перш за ўсё кантраляваць выкананне стратэгічных задач, вызначаных у праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на пяцігодку.

«Міхаілу Уладзіміравічу трэба так выбудаваць работу Савета Міністраў, каб спрэчкі і дыскусіі мелі месца толькі да моманту прыняцця рашэнняў. Далей — безумоўнае выкананне, без лішняй мітусні і разглагольстваванняў. Патрабаванне выканальніцкай дысцыпліны ніхто не адмяняў», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?