Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не баіцца ніякіх санкцый з боку Еўрасаюза. Пра гэта ён сказаў у чацвер, выступаючы на адкрыцці 7-й пазачарговай сесіі палаты прадстаўнікоў беларускага парламента.

У сваёй прамове Лукашэнка казаў пра тое, што роля навукі ў развіцці Беларусі павінна расці, узровень жыцця беларускага народа павінен наблізіцца да сярэднееўрапейскага, а паказчыкі энергаёмістасці павінны наблізіцца да ўзроўню развітых краін. Лукашэнка запатрабаваў радыкальных мер у дачыненні да стратных прадпрыемстваў.

Каментуючы падзеі 19 снежня, Лукашэнка заявіў, што тады ўлада прадухіліла дзяржаўны пераварот, які рыхтавала апазіцыя.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?