Тэрмін зьняволеньня бабруйскаму журналісту Яўгену Васьковічу працягнулі на два месяцы. Яго затрымалі 17 студзеня ў Магілёве.
Маці паведамілі, што ён арыштаваны на дзесяць сутак за хуліганства, нібыта ўчыненае ім 16 сьнежня. Пазьней стала вядома, што супраць яго распачатая крымінальная справа.
«Ён ужо пад арыштам у турме сядзіць. Яго перавялі з ізалятара часовага ўтрыманьня ў турму. На два месяцы працягнулі — за злоснае хуліганства. Цяпер гэтай справай займаецца бабруйскі сьледчы, бо хуліганства гэтае ён нібыта ўчыніў у Бабруйску 16 сьнежня. Заўтра я зьбіраюся ў Магілёў. Ён сядзіць у турме, то можна перадаць і вопратку, і харчы нейкія», паведаміла маці затрыманага Рушаньня Іванаўна.
Яўген Васьковіч — супрацоўнік рэдакцыі незалежнай газэты «Бабруйскі кур’ер». Ён быў удзельнікам Плошчы. Выклікаўся





