Аляксей Міклашэвіч з сынамі Робертам і Рычардам.
У веку 87 гадоў 10 сьнежня ў Лёндане памёр родны брат паэткі Ларысы Геніюш Аляксей Міклашэвіч.
Нарадзіўся ён у 1923 годзе ў фальварку Жлобаўцы на Ваўкавышчыне. У 1940 годзе разам з маці, братамі й сёстрамі быў высланы ў Казахстан. Падчас Другой усясьветнай вайны ў складзе польскай арміі генэрала Андэрса ўдзельнічаў у бітве пры
Пасьля Другой усясьветнай вайны Аляксей Міклашэвіч жыў у Вялікай Брытаніі, у Шэлфалдзе і Лёндане. Дапамагаў матэрыяльна сястры, калі тая, вярнуўшыся з Гулагу, жыла ў Зэльве й вымушана нідзе не працавала.
У сваёй «Споведзі» Ларыса Геніюш згадвала пра брата: «Вельмі бурным, гордым, сьмелым юнаком быў наймалодшы з хлопцаў Аляксей… Алёша не забываў нас. «Дзьве тысячы братоў маіх ляжыць тут», — пісаў ён мне, перасылаючы здымак
Аляксей Міклашэвіч быў двойчы жанаты. У двух шлюбах меў сямёра дзяцей — шасьцёра сыноў і дачку.