Міністар інфармацыі Беларусі Алег Праляскоўскі лічыць неабходным увесьці рэгістрацыю інтэрнэт-СМІ.

«Пакуль афіцыйна інтэрнэт-СМІ — гэта ня сродкі масавай інфармацыі. Гэта блогеры, магчыма, але пакуль не журналісты. Я думаю, што ў наступным годзе пастановай ураду мы гэтае пытаньне вырашым», — заявіў Праляскоўскі падчас онлайн-канфэрэнцыі на сайце БелТА.

Гэтак ён адказаў на пытаньне, што рабіць прэс-сакратарам дзяржаўных арганізацый і ведамстваў у сытуацыі, калі «журналісты інтэрнэт-сайтаў, якія не атрымалі рэгістрацыі ў Міністэрстве інфармацыі, спрабуюць акрэдытавацца на афіцыйныя мерапрыемствы».

Паводле міністра, у Беларусі «няма такога паняцьця, як інтэрнэт-СМІ. У нас ёсьць ацэначная норма ў законе, якую мы пакуль не рэалізавалі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?