З раніцы 2 снежня ў Мінск прыязджаюць фанаты кіеўскага «Дынама» на матч групавога этапу Лігі Еўропы з барысаўскім БАТЭ.
Як паведаміў
У Мінску на матч прададзена прыкладна 7 тысяч білетаў, у Кіеве — больш за 150, у Расіі — 15.
Паводле слоў Марчанкі, ад мяжы Беларусі ўкраінскія фанаты ў цягніках суправаджаюцца нарадамі транспартнай міліцыі. Ніякіх эксцэсаў з імі не зафіксавана. На месцах кантроль за імі перадаецца тэрытарыяльным органам унутраных спраў.
Як паведаміў БелаПАН начальнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі, ніякіх інцыдэнтаў у горадзе з удзелам украінскіх прыхільнікаў футбола не было. Паводле яго слоў, сталічная міліцыя гатова забяспечыць правапарадак перад матчам, падчас і пасля яго правядзення.