Нацыянальны аэрапорт «Мінск», нягледзячы на абяцаны сіноптыкамі снегапад, гатовы да адпраўкі і прыёму самалётаў. Затрымак пакуль няма,

паведаміў памочнік гендырэктара аэрапорта Валеры Яфіменка:

«У аэрапорце затрымак вылету няма. На 10:25 аэрапорт гатовы да вылету і прыёму самалётаў».

Яфіменка таксама адзначыў, што затрымацць або адмяніць рэйсы таксама могуць самі авіякампаніі. Так, на сайце авіакампаніі «Белавія» паведамляецца, што на 40 хвілінаў спазняецца рэйс Мілан-Мінск.

Нагадаем, 1 снежня быў затрыманы вылет самалёта з Мінску ў Лондан, а таксама запазніўся рэйс Прага-Мінск.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?