Не зусім звычайны тавар выявілі 27 лістапада гомельскія памежнікі сумесна з супрацоўнікамі мытні ў пункце пропуску «Новая Рудня» набеларуска-ўкраінскай мяжы.
Жыхар Баранавічаў у «Фольксвагене» паспрабаваў незаконна завезці з Украіны 18 жывых галубоў. Пра гэта паведамілі ў
Птушак транспартавалі барбарскім спосабам.
Спачатку іх усыпілі, затым кожнага голуба загарнулі ў газету, закруцілі скотчам і схавалі за вадзіцельскае сядзенне.
Сам кіроўцаь сцвярджае, што не можа зразумець, як птушкі трапілі ў аўта. Паводле яго слоў, яны паспелі пасяліцца і звіць гняздо ў іншамарцы падчас яго адсутнасці.
Галубы ацэненыя больш чым на мільён рублёў і найбліжэйшым часам будуць перададзеныя супрацоўнікам мытні.