У ноч з 27 на 28 лістапада актывісты Маладога Фронту перайменавалі помнік Чапаеву у помнік Станіславу Булак-Балаховічу.
Так быў адзначаны Дзень Герояў (90-годдзе Слуцкага Збройнага Чына) у горадзе. Замест сцёртага надпісу "Чапаев" да помніка была прымацавана шыльда, дзе залатымі літарамі было прапісана імя генерала Булак-Балаховіча і гады ягонага жыцця.
"На працягу восені мы адзначалі слаўныя даты беларускай вайсковай гісторыі, — пракаментаваў мясцовы актывіст, — гэта і дзень Беларускай Вайсковай Славы, і Дзяды (ладзілася паездка на радзіму Каліноўскіх), зараз ушанавалі Дзень Герояў — дату пачатку дзейнасці Слуцкага Збройнага Чына ў абарону БНР. Генерал Булак-Балаховіч прымаў у гэтых падзеях непасрэдны удзел, таму дата і стала нагодай да з'яўлення такога помніку".
0
0
0
0
0
0