. Рэалізацыя гарэлкі ў Беларусі ў студзені—верасні 2010 года знізілася на 1,7% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Паводле звестак Белстата, продаж гарэлкі склаў 8 млн. 225,2 тыс. дал, а яе доля ў агульным аб'ёме спажывання алкаголю — 43,3% (у студзені—верасні 2009 года — 46,4%). Скарачэнне рэалізацыі гарэлкі адзначаецца з кастрычніка 2009 года.

Доля рэалізацыі алкагольнай прадукцыі ў агульным аб'ёме рознічнага тавараабароту ў студзені—верасні склала 12,2%. На спажывецкім рынку рэалізавана алкагольных напояў і піва на суму 4 трлн. 445,8 млрд. рублёў.

Піва за дзевяць месяцаў прададзена 25 млн. 947,3 тыс. дал, што на 22,4% больш, чым за такі ж перыяд 2009 года. Яго доля ў агульным аб'ёме спажывання алкаголю склала 13,7% (у студзені—верасні 2009 года — 11,7%).

Лікёра-гарэлачных вырабаў рэалізавана 1 млн. 227,2 тыс. дал (на 30,4% больш),

вінаграднага віна — 2 млн. 153,6 тыс. дал (на 17,2% больш), пладовага віна — 13 млн. 133,9 тыс. дал (на 4,2% больш). Пладовае віно заняло 31,1% у аб'ёме продажу алкагольнай прадукцыі (у студзені—верасні 2009 года — 31,4%).

Каньяку і брэндзі прададзена 196,1 тыс. дал (на 24,4% больш)

пеністага віна і шампанскага — 822,2 тыс. дал (на 7,9% больш), слабаалкагольных напояў — 1 млн. 5,1 тыс. дал (на 5,9% менш).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?