Амерыканскія навукоўцы высветлілі, што на кнопках ліфтоў знаходзіцца прыкладна ў 35 разоў больш бактэрый, чым на стульчаку ў грамадскай прыбіральні.

Даследчыкі з Арызонскага ўніверсітэта правялі бактэрыялагічны аналіз паверхні кнопак у ліфтах атэляў, банкаў, офісаў і аэрапортаў, падчас якога высветлілася, што на адным квадратным сантыметры кнопкі «жывуць» у сярэднім 313 калоніеўтваральных адзінак бактэрый (КОЕ). На такой жа плошчы стульчака ў грамадскай прыбіральні можна знайсці ў сярэднім восем КОЕ. Падчас далейшага аналізу высветлілася, што сярод мікробаў на кнопках ліфтоў часта прысутнічаюць і хваробатворныя бактэрыі — пераважна кішэчнай групы.

Даследчыкі тлумачаць, што ў будынках з вялікай колькасцю наведвальнікаў да кнопак пастаянна дакранаюцца дзясяткі людзей, за кошт чаго і адбываецца абмен разнастайнымі мікраарганізмамі. Нават пры рэгулярным ачышчэнні кнопак патэнцыял мікробнага росту на іх застаецца вельмі высокім.

Падчас папярэдніх даследаванняў на аналагічныя тэмы было ўстаноўлена, што клавіятуры камп’ютараў у чатыры разы больш брудныя, чым стульчакі, а мабільныя тэлефоны ў 18 разоў больш брудныя, чым рукаяткі бачкоў у грамадскіх прыбіральнях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?