Пра гэта паведаміў 30 верасня на прэс-канферэнцыі ў Мінску загадчык аддзела онкамамалогіі рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Аляксандрава Леанід Путырскі.

Паводле яго слоў, у

Беларусі на рак малочнай залозы штогод захворвае да 3 тыс. 700 чалавек (у 1970-я гады — 770). За мінулыя пяць гадоў тэмпы прыросту раку знізіліся, аднак колькасць захварэлых працягвала расці,

канстатуе Путырскі. Самае высокае захворванне на рак малочнай залозы ў 2009 годзе адзначалася ў Мінску. Як правіла, гараджане хварэюць больш за сельскіх жыхароў. Пры гэтым у 38% пацыентаў захворванне выявілася пры прафаглядах.

Як лічыць Путырскі, павелічэнне захворвання звязана з тым, што часцей сустракаюцца фактары, якія садзейнічаюць развіццю раку малочнай залозы. «Пазней сталі нараджаць, карміць грудзямі, экалогія пагоршылася», — сказаў ён. Спецыяліст адзначыў, што рак часцей сустракаецца ў жанчын ад 40 да 60 гадоў. Акрамя таго, фактарам рызыкі развіцця раку з’яўляецца наяўнасць захворвання ў блізкіх сваякоў, фізічныя траўмы малочнай залозы, стрэсы і перажыванні, атлушчэнне, недахоп вітамінаў (А, Е, С, Д), гіпадынамія, парушэнне функцыі печані, шчытападобнай залозы, яечнікаў.

Путырскі заявіў, што разам з ростам захворвання адзначаецца зніжэнне лятальнасці. Калі ў 1994 годзе пасля выяўлення раку малочнай залозы паміраў кожны восьмы пацыент, то ў 2009-м — 5,1% пацыента.

Спецыяліст адзначыў таксама, што расце ўдзельная вага выпадкаў раку, якія ўдаецца выявіць на 1-2-й стадыі (у 1994 годзе — 60%, у 2009-м — амаль 78%).

«Беларускія хірургі могуць рабіць усё, што робіцца ў свеце. Апаратура, дзякуючы дзяржаўнай падтрымцы, стаіць самая сучасная. Лекавыя сродкі ёсць самыя сучасныя — і ўсё бясплатна», — адзначыў спецыяліст. Паводле яго слоў, беларускімі прадпрыемствамі асвоены выпуск некалькіх супрацьпухлінных прэпаратаў, якія абыходзяцца дзяржаве танней, чым замежныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?