Мінская міліцыя ўстанаўлівае асобу злачынцы, які спрабаваў ускрыць і пашкодзіў банкамат, усталяваны на вуліцы Бачылы, 12 у мікрараёне Шабаны.

Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама, здарэнне адбылося ноччу 25 жніўня. Пашкоджаны банкамат выявілі супрацоўнікі службы бяспекі, яны і паведамілі аб гэтым у міліцыю. На месцы злачынства знойдзены дамкрат, з дапамогай якога невядомы спрабаваў ускрыць банкамат. Сам апарат быў сур'ёзна пакарабачаны: пабітыя манітор і панэлі набору, прысутнічала істотная дэфармацыя асобных частак корпуса, аднак выкрасці грошы злачынцу не ўдалося. З дапамогай відэазапісной прылады, уманціраванай у банкамат, былі зафіксаваныя некаторыя асаблівасці знешнасці зламысніка, аднак устанавіць яго асобу дагэтуль не ўдалося.

Цяпер па дадзеным факце следчым аддзелам папярэдняга расследавання Заводскага РУУС расследуецца справа па ч. 2 арт. 218 КК (наўмыснае пашкоджанне маёмасці, якое прывяло да прычынення шкоды ў буйным памеры).

Фатаграфіі злачынцы, зробленыя з відэазапісной прылады, размешчаны на сайце ГУУС Мінгарвыканкама. Ва ўстанаўленні асобы зламысніка міліцыя разлічвае на дапамогу грамадзян.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?