30 верасня БАТЭ адкрывае хатні еўракубкавы сезон матчам супраць гасцей з галандскага Алкмара. Гульня пойдзе на мінскім стадыёне «Дынама», пачатак у 22:05.

Цікавасць да матча зусім невысокая Прычын таму можа быць некалькі – восеньскія дажджы, «нягучнае" імя суперніка, позні час матчу і цяжкасці з транспарціроўкай балельшчыкаў.

У самім Барысаве з 6 тысяч прадастаўленых квіткоў прададзена ўсяго 2300. Па словах працаўнікоў стадыёна, гэта вельмі мала. У Мінску ажыятаж таксама не назіраецца. За дзень да гульні прададзена ўсяго чатыры тысячы квіткоў. Разам плюсуем з Барысавам – атрымліваецца крыху больш за шэсць тысяч.

Зрэшты, дзівіцца слабым продажам, напэўна, не варта. Гэта «Рэал», «Ювентус» і «Зеніт» бударажылі розумы і фантазію, прымушаючы ісці на стадыён пры тэмпературы нуль градусаў.

Галандскі клуб – не той супернік, дзеля якога людзі, часта далёкія ад футбола, будуць мерзнуць на стадыёне
.

А ў дзень гульні сіноптыкі абяцаюць ўсяго 5-7 градусаў цяпла. Грып зараз можна падчапіць і без футбола – мабыць, так разважае абывацель.

Але ёсць і яшчэ адна, прыхаваная, прычына слабой цікавасці да БАТЭ ў родным горадзе.

Клуб не займаецца дастаўкай заўзятараў, лічачы, што гэта справа прадпрыемстваў, якія падаюць заяўкі на квіткі. Але ж ёсць заўзятары, якія едуць на гульню самастойна, а не калектыўна. Калі дабрацца да Мінска будзе нескладана, то з вяртаннем дадому могуць паўстаць праблемы.

Гульня заканчваецца прыблізна апоўначы, а апошняя электрычка на Барысаў сыходзіць са станцыі Інстытут Культуры ў 0.30. Такім чынам, у распараджэнні барысаўчан будзе паўгадзіны, каб дабрацца да цягніка. Улічваючы нашу «прапускную сістэму» на стадыёне, можна выказаць здагадку, што камусьці давядзецца заначаваць у сталіцы. Праўда, гатэль «Мінск» знаходзіцца непадалёк.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?