З 1 кастрычніка міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў ідзе ў адпачынак для ўдзелу ў перадвыбарнай кампаніі Аляксандра Лукашэнкі, які чарговы раз балатуецца на пасаду прэзідэнта Беларусі.

Як паведамлялася раней, міністр адукацыі, які таксама з’яўляецца старшынёй грамадскага аб’яднання «Белая Русь», узначальвае ініцыятыўную групу па вылучэнні Лукашэнкі кандыдатам на пасаду прэзідэнта. У склад ініцыятыўнай групы ўваходзіць 8 тысяч 403 чалавекі.

Начальнік упраўлення кадравай палітыкі Міністэрства адукацыі Зоя Южык патлумачыла БелаПАН, што ў гэтым выпадку адпачынак без захавання заработнай платы прадугледжаны заканадаўствам. Працягласць адпачынку складзе 30 каляндарных дзён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?