Апоўдні 29 верасня група актывістаў санкт-пецярбургскіх анархістаў прыйшла ў аддзяленне беларускай амбасады. Яны запатрабавалі вызваліць беларускіх таварышаў, арыштаваных за апошні месяц, паведамляе сайт «Metro».

Агучыўшы свае патрабаванні, актывісты адмовіліся пакінуць тэрыторыю амбасады і абвясцілі пра яе акупацыю — пакуль іх патрабаванні не будуць выкананыя.

Арганізатары акцыі нагадалі, што хваля рэпрэсій супраць анархістаў і іншых сацыяльных актывістаў у Беларусі пачалася пасля таго, як 30 жніўня на тэрыторыю расійскай амбасады ў Мінску быў кінуты «кактэйль Молатава». Адказнасць за гэты напад узяла на сябе раней невядомая анархісцкая група «Сябры Свабоды».

На сёння за кратамі застаюцца тры чалавекі — Мікалай Дзядок, Аляксандр Францкевіч і Ігар Трухановіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?