29 верасня ў 19:30 выдавецтвы «Галіяфы» і «Логвінаў» запрашаюць на сустрэчу з філосафам Валянцінам Акудовічам! Сустрэча адбудзецца ў рамках грамадска-культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі».

Падчас сустрэчы будзе прэзентаваная новая кніга дыялогаў Валянціна Акудовіча «Архіпелаг Беларусь»!

Кніга дыялогаў складзеная з фрагментаў гутарак, дыскусій ды палемік, у якіх аўтар браў удзел, пачынаючы з 1994 г. Усе пытанні і адказы задзіночаныя паводле пэўных тэмаў: гісторыя, культура і рэлігія, літаратура, філасофія, прыватнае жыццё. Кожнай тэме папярэднічае міні-эсэ аўтара. Кніга разлічаная на тых, хто ўласнаруч будуе Беларусь.

Мерапрыемства адбудзецца ў кнігарні «ЛогвінаЎ» і кавярні «Малако» (Кісялёва, 3а).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0