2 кастрычніка ў Мосары адбудзецца Дзень цвярозасці. Гэта традыцыя існуе з 2007 года, калі навокал мясцовага касцёла святой Ганны былым пробашчам мосарскай парафіі кс. Юзафам Булькам супольна з прадстаўнікамі групаў Ананімных Алкаголікаў (АА) была заснавана Алея Цвярозасці.

Праграма Дня цвярозасці:

11.00 — канферэнцыя

13.00 — святая Імша; пасля літургіі — асвячэнне фігуры церпячага Хрыста на Алеі Цвярозасці

14.30 — падсілкаванне. Сустрэча груп Ананімных Алкаголікаў

15.30 — 18.00 — малітва перад рэліквіямі святога Юстына аб цвярозасці нашых сем’яў, моладзі і ўсяго беларускага народа.

Літургія будзе цэлебравацца ў інтэнцыі цвярозасці сем’яў беларускага народа.

Акрамя гэтага, аб цвярозасці сем’яў, моладзі і беларускага грамадства ў Мосары будуць маліцца кожную другую нядзелю месяца падчас набажэнства ў 13.00.

Адрас: вул. Цэнтральная (касцёл) в. Мосар

Тэлефон:

+375 02156 329 49 +375 02156 329 49

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?