Паўабаронца зборнай Беларусі, які два тыдні таму перабраўся з мінскага «Дынама» ў нямецкі «Фрайбург», у пятніцу правёў першы матч за новы клуб.

У матчы 4-га тура «Фрайбург» у Франкфурце выйграў у «Айнтрахта» — 1:0 (Ян Розенталь, 89-я).

Пуціла правёў на полі весь матч, згуляўшы пазіцыі левага форварда

Пасля чатырох тураў «Фрайбург» мае 9 балаў (тры перамогі, адна параза, розніца мячоў 6–5). Перамога ўзняла клуб на 1-3-я месцы (разам з «Хафенхаймам» і «Майнцам», але астатнія гульні тура пройдуць у суботу і нядзелю.

У 5-м туры 22 верасня «Фрайбург» на сваім полі згуляе з «Шальке».

***

Між іншым, за «Фрайбург», які тады выступаў у другой бундэслізе, зімой-вясной 2009 года гуляў форвард БАТЭ Віталь Радзівонаў. Віталь аднак не застаўся ў клубе, якому дапамог заваяваць пуцёўку ў бундэслігу, а вярнуўся ў Барысаў.

Што да Пуцілы, то ён мае досвед выступаў у бундэслізе: у 2008 г. ён правёў тры матчы за «Гамбург», выходзячы за замену ў канцоўках матчаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?