Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі, 18 верасня, у Беларусі чакаецца воблачна з праясненнямі. Ноччу на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, у асобных раёнах Гомельскай і Магілёўскай абласцей моцныя дажджы. Днём месцамі па краіне кароткачасовыя дажджы. Раніцай па захадзе слабы туман. Вецер паўднёва-заходні 5—10 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 6—13°С,

днём 13—19°С.

У Мінску 18 верасня воблачна з праясненнямі. Ноччу кароткачасовы дождж, днём без істотных ападкаў. Вецер паўднёва-заходні 5—10 м/с, днём парывы да 12 м/с. Тэмпература паветра ноччу 8—10°С,

днём 14—16°С.

У наступныя двое сутак сіноптыкі прагназуюць пераменную воблачнасць. 19 верасня ноччу ў краіне пераважна без ападкаў. Днём у асобных раёнах, у асноўным па поўначы, невялікія кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай па поўдні месцамі туман. Вецер паўднёва-заходні 5—10 м/с, днём па поўначы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 3—9°С, у нізкіх месцах на глебе і на тарфяніках слабыя замаразкі да 0 — мінус 2°С;

днём плюс 12—18°С.

У Мінску 19 верасня чакаецца пераменная воблачнасць, без істотных ападкаў. Вецер паўднёва-заходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 5—7°С, днём 14—16°С.

20 верасня ноччу пераважна без ападкаў, днём месцамі па захадзе кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Вецер паўднёва-заходні 4—9 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 3—9°С, у нізкіх месцах на глебе і на тарфяніках слабыя замаразкі да 0 — мінус 2°С; днём плюс 13—19°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?