Лідэр грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў выступіў са зваротам. У ім ён заяўляе пра ўдзел у выбарах.

«Лукашэнка не мае права ўдзельнічаць у выбарах, — зазначае ён пры гэтым і тлумачыць. — Былі ліквідаваныя палітычныя праціўнікі Лукашэнкі. У 2004 годзе ён у чарговы раз памяняў канстытуцыю, замахнуўшыся на пажыццёвае праўленне. Былі парушаныя не толькі законы, але і нормы маралі. Вынікі непрызнаных выбараў і рэферэндумаў забяспечвала цяперашняя старшыня ЦВК Ярмошына. За фальсіфікацыю выбараў міжнародная супольнасць ўвяла супраць яе санкцыі, якія дзейнічаюць да гэтага часу».

Чаму ж Саннікаў ідзе на такія выбары?

«Сёння з’явілася рэальная магчымасць разарваць заганнае кола», — тлумачыць ён.

Ён крытыкуе вынікі кіравання Лукашэнкі: «Дзясяткі мільярдаў даляраў сышлі невядома куды. На працягу многіх гадоў галоўным сваім дасягненнем Лукашэнка называў адсутнасць у краіне голаду. Яго палітыка прывяла да таго, што за апошнія 16 гадоў колькасць насельніцтва Беларусі скарацілася на 700 000 чалавек. Мы павінны спыніць дыктатуру, аднавіць вяршэнства закона, спыніць знішчэнне народа».

Ён звяртаецца да прыхільнікаў пераменаў: «Уступайце ў маю ініцыятыўную групу,
збірайце подпісы, усімі дасягальнымі спосабамі распаўсюджвайце інфармацыю пра непазбежнасць падзення дыктатуры і неабходнасць барацьбы за свабоду, збірайце сродкі для вырабу і распаўсюду інфармацыйных матэрыялаў — гэта дазволена законам».
Ён паведамляе, што вырашыў прадаць сваю кватэру, каб удзельнічаць у выбарчай кампаніі.

Саннікаў папярэджвае, што ўжо «на пачатковым этапе будуць спробы нерэгістрацыі ініцыятыўнай группы».

Сваім лозунгам ён вылучае ён вылучае дэвіз «За нармальную Беларусь!»

Ён падае таксама кантакты для ўступлення ў сваю ініцыятыўную групу:

Тэл.: 29-946-50-52 ці 29 681-57-37

Скайп: jauhen Э-пошта: [email protected]

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?