У сталіцы краіны адбыліся ўрачыстасці з нагоды 200-годдзя незалежнасці – урачыстая цырымонія, масавая дэманстрацыя, феерверк.

Святочныя мерапрыемствы адбываюцца і ў іншых гарадах краіны. У краіне ўведзеныя павышаныя захады бяспекі. Толькі ў сталіцы яе забяспечваюць 14 тысяч паліцэйскіў. Узровень злачыннасці і гвалту, найперш звязаных з наркагандлем, у Мексіцы вельмі высокі.

Незалежнасць Мексікі ад Іспаніі была абвешчана святаром Мігелем Ідальга 16 верасня 1810 года. Пасля гэтага краіна вяла 10-гадовую вайну за канчатковае вызваленне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?