Дапамога па беспрацоўі ў Беларусі з'яўляецца адной з самых нізкіх на постсавецкай прасторы і складае каля $16,
што не перашкодзіла сёння А. Лукашэнку запатрабаваць яго зніжэння.

"Мы будзем паволі сціскаць дапамогу па беспрацоўі", - заявіў ён на з'ездзе ФПБ. - "Мы падтрымаем матэрыяльна грамадзян, якія часова аказаліся без працы. Але гэтую кантору будзем сціскаць, так званыя дапамогі па беспрацоўі".

Ён растлумачыў сваё патрабаванне тым, што цяпер у Беларусі колькасць вакансій большая за колькасць беспрацоўных.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?