Ніякія яны не апазыцыянэры. Яны — ворагі народу. Дзе толькі можна горш зрабіць для дзяржавы — яны там. Учора Эўропа, Амэрыка на нас ціснула — яны там. Сёньня Расея цісьне — яны там», — заявіў А. Лукашэнка.

Ён лічыць беспадстаўнымі папрокі з боку апазыцыі ў тым, што ўлада перад выбарамі паддобрываецца да народу, павышаючы заробак.

Удакладніўшы ў прэм’ер-міністра краіны Сяргея Сідорскага, А. Лукашэнка заявіў:

«18 разоў мы зьвярталіся да гэтай тэмы за гэтыя пяць гадоў. Таму сьцішцеся. Мы ўжо ў 19-ы раз ідзем на гэта».

Ён заявіў: «Людзі ня лічаць, што іх нехта купляе».

«Ня трэба мне прэзыдэнцтва, калі людзі будуць думаць, што да іх паддобрываюцца».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?