Прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў пазначыў, што трэба перагледзіць гісторыю нацыі. Новая гісторыя павінна базіравацца на дакладных археалагічных і гістарычных крыніцах.

Зоймецца пераапрацоўкай і ўдакладненнем адноўленая Акадэмія навук, што была скасавана пры папярэднім прэзідэнце. Гэтаксама галоўнай крыніцай гістарычнай навукі перастане быць кніга Сапармурата Ніязава «Рухнама», дзе сярод іншага зазначалася, што менавіта туркмены першымі ў свеце пачалі апрацоўваць металы, а таксама вынайшлі кола.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?