З Аляксандрам Рыгоравічам, па вялікім рахунку, усё ясна, і малаімаверна, што ў будучых выбарах ён будзе дзейнічаць неяк інакш, чым у папярэдніх.
Гаворка больш пра дзеянні кандыдатаў «апроч».
Згадваецца найцікавы фільм па рамане Роберта Ўорэна — «Уся каралеўская раць» — зняты ў 2006 годзе. І найцікавы герой Шона Пэна — Вілі Старк. Як ён імкнуўся да вяршыні? Ён размаўляе з людзьмі ў поле, з рыбакамі ў гавані, на заводах і фабрыках… І дамагаецца сваёй мэты!
Дык, спадары прэтэндэнты, хадзіце да людзей!





