У сувязі з прызначэннем прэзідэнцкіх выбараў на 19 снежня, шмат каго зацікавіла інфармацыя аб надвор’і — якім яно будзе ў снежні?

Як паведаміла «НН» галоўны сіноптык Белгідраметцэнтра Вольга Фядотава, сёлета ў снежні чакаецца сярэднесутачная тэмпература ад 3 да 5 градусаў ніжэй нуля. «Канкрэтных дадзеных у нас пакуль няма. Доўгатэрміновы прагноз мы пачнём складаць толькі ў канцы месяца, калі атрымаем неабходныя дадзеныя ад нашых расійскіх калег. Пакуль можна гаварыць толькі аб сярэдняй тэмпературы для Беларусі. Другая палова снежня ў нас звычайна менавіта такая — -3 -5 градусаў», — паведаміла В.Фядотава.

Галоўны сіноптык таксама адзначыла, што пры некаторых умовах тэмпература можа панізіцца нават да -15 градусаў, аднак для беларускага снежня гэта не характэрна. «У Беларусі значна больш шансаў мець адлігу, чым маразы», — зазначыла спецыяліст.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?