Пад пытаннем апынулася пагадненне аб свабодным гандлі ЕС з Паўднёвай Карэяй, найбуйнейшай гандлёвай дамовай у гісторыі Еўропы. Зацверджанне дамовы блакавала Італія, каб абараніць Fiat ад карэйскай канкурэнцыі.

На саміце ў чацвер з 27 краін ЕС толькі Італія не пагадзілася ўхваліць пагадненне аб свабодным гандлі з азіяцкім «тыграм».

Пагадненне прадугледжвае скасаванне мытаў і іншых гандлёвых бар’ераў паміж ЕС і Карэяй.

Яго прыняцце паспрыяла б шырэйшаму экспарту еўрапейскіх тавараў у азіяцкія краіны, а таксама зэканоміла б еўрапейскім кампаніям 1,6 мільярда еўра, якія кожны год застаюцца на карэйскай мытні.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0