Лукашэнкаўскі палітолаг: Масква нападае на Лукашэнку за рост нацыянальнай самасвядомасці
Сяргей Мусіенка мяркуе, што распаўсюд чутак пра тэракт супраць Лукашэнкі выгадны расійскім спецслужбам.
Кіраўнік лукашэнкаўскага аналітычнага цэнтра EcooM мяркуе, што распаўсюд чутак пра падрыхтоўку тэракта супраць Лукашэнкі выгадны расійскім спецслужбам.
Пра гэта Сяргей Мусіенка заявіў у інтэрв’ю агенцтву «Інтэрфакс». Мусіенка мяркуе, што «Крэмль чамусьці вырашыў, што праблема ў беларуска-расійскіх адносінах заключаецца ў фактары Лукашэнкі». Між тым, на думку палітолага, «пытанне стаіць значна шырэй: справа ва ўсведамленні беларускім народам свайго месца ў гісторыі».
Аналітык перакананы, што «рост нацыянальнай самасвядомасці ў апошні час — заслуга Аляксандра Лукашэнкі, і гэтая тэндэнцыя палохае Крэмль, які і інспіруе такія відэаправакацыі».
МБ
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ