Як паведаміў на прэс-канферэнцыі 13 верасня ў Мінску старшыня канцэрна «Белдзяржхарчпрам» Іван Данчанка, такое рашэнне прынята ў сувязі з тым, што «сёлета назіраецца невялікі дэфіцыт насення рапсу — прыкладна 30 тысяч тон». Раней Беларусь экспартавала ў краіны Еўропы, у тым ліку краіны Балтыі, да 50 тыс. тон алею.

Старшыня канцэрна адзначыў, што ў Беларусі рапсавы алей выпускаецца не толькі для харчовых мэт, але і для вырабу біяпаліва. «Вырошчваючы насенне рапсу, сяляне забяспечваюць энергетычную бяспеку краіны, зніжаючы залежнасць ад імпарту», — лічыць Данчанка.

Разам з тым ён падкрэсліў, што прадпрыемствы канцэрна «Белнафтахім» маюць магчымасць цалкам забяспечваць патрэбнасці рынку ў біядызельным паліве і «ствараюць магутны экспартны патэнцыял». Паводле слоў Данчанкі, Беларусь цяпер будзе ў поўным аб’ёме перапрацоўваць рапсавы алей для вытворчасці біяпаліва.

Як растлумачылі БелаПАН у прэс-службе канцэрна «Белдзяржхарчпрам», у найбліжэйшыя два-тры месяцы экспарт рапсавага алею будзе наогул спынены. У далейшым будзе разглядацца пытанне экспарту ў абмежаванай колькасці ў залежнасці ад заявак вытворцаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?