Восень — час, калі фобіі абвастраюцца.

Восень — час цяжкі. І не ў апошнюю чаргу ад таго, што восенню абвастраюцца ўсе нашы фобіі. Гэта тычыцца не толькі людзей, што маюць праблемы з псіхікай, але і ўсіх астатніх — у кожнага з нас ёсць, прынамсі адна (а, насамрэч, нашмат больш) фобія.

«Наша Ніва» высветліла, як змагацца з фобіямі і як зрабіць восень максімальна камфортнай.

Чаго баяцца людзі

Спіс фобій, што афіцыйна існуюць настолькі вялікі, што сярэдніх памераў брашуру можна скласці ўжо з іх пераліку.

Самыя, бадай што распаўсюджаныя — клаўстрафобія і агарафобія. Гэта жах, які выклікае ў першым выпадку — закрытая прастора, а ў другім — адкрытая. Калі, напрыклад вы не можаце сядзець у пакоі з адчыненымі дзвярыма — гэта не проста лёгкі неспакой, так праяўляецца ваша фобія.

Іншае пытанне — ці небяспечна гэта. Толькі ў рэдкіх выпадках фобія пераходзіць у клінічны стан, тады ўжо трэба псіхалагічная дапамога. А большасць з нас жыве са сваімі фобіямі, і нават вельмі нядрэнна.

Але два разы на год, фобіі маюць тэндэнцыю абвастрацца. Тады ўжо трэба пераходзіць да рашучых дзеянняў, каб зрабіць камфортным сваё жыццё і жыццё сваіх блізкіх.

Што рабіць

Пры нараджэнні чалавек не мае фобій увогуле — яны ўсе набытыя. Мы «навучыліся» баяцца.

Адсюль вынікае першы спосаб змагання з фобіяй — навучыцца замяняць страх на рэлаксацыю. Гэта так званая дэсенсібілізацыя — спалучэнне ўяўленняў, якія выклікаюць страх, з расслабленнем.

У яе ўваходзіць тры этапы: на першым вучымся рэлаксацыі, пры чым не простай, а моцнай, якая па ўздзеянні будзе амаль настолькі ж эфектыўнай, як лекі. Пасля складаем спіс сваіх страхаў (моцных стрэсавых сітуацый). А пасля імкнемся спалучыць рэлаксацыю і разбор сваіх страхаў, пачынаючы ад самага простага і заканчваючы самым цяжкім. Мінус у гэтага спосабу адзін — у хатніх умовах яго вельмі складана выканаць, і без дапамогі псіхатэрапеўта не абысціся.

Дэсенсібілізацыя застаецца найбольш надзейным спосабам развітацца з фобіяй.

Самым папулярным метадам застаецца паход да доктара, але не заўжды гэта варты шлях. Ад фобій лекары могуць і не пазбавіць, а вось ад грошай — лёгка. Пішуць пацярпелыя: «Кожны сеанс каштаваў 200 даляраў, сеансаў было 10. Кожны раз доктар казаў, што мы ўжо амаль вылечылі маю фобію, а сам выпісваў мне рэланіум у шалёных дозах. Дзякуй богу, я яго не прымала». Таму, калі вы ўжо вырашылі звярнуцца да доктара, выбірайце надзейны варыянт.

Ёсць і новы, тэхналагічны спосаб — з дапамогай віртуальнай рэальнасці чалавека «пераносяць» у страшную для яго сітуацыю. Пад кантролем псіхолага чалавек паступова пачынае разумець усю абсурднасць свайго страху.

10 самых пашыраных фобій

Акрафобія — боязь вышыні

Андрафобія — боязь мужчынаў

Аквафобія — боязь вады

Аўтафобія — боязь адзіноты

Кардыяфобія — боязь хваробы сэрца

Клаўстрафобія — боязь замкнёнай прасторы

Гемафобия — боязь крыві

Некрафобія — боязь трупаў

Ніктафобія — боязь цемры

Панафобія — боязь усяго на свеце

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?