У Столінскім раёне трактар сутыкнуўся з гужавой павозкай, адзін чалавек загінуў, яшчэ адзін атрымаў цяжкія траўмы.

Як паведамілі ў раённым аддзеле ўнутраных спраў, сутыкненне адбылося 7 верасня ў 21.40 на палявой дарозе недалёка ад вёскі Лядзец.

33-гадовы механізатар мясцовага сельгаспрадпрыемства, які знаходзіўся за рулём трактара «МТЗ-82» з прычэпам, пры сустрэчным раз’ездзе з гужавой павозкай зачапіў яе прычэпам. Ад удару 20-гадовы пастух, які кіраваў павозкай, загінуў на месцы здарэння. 36-гадовы непрацуючы мужчына, што ехаў разам з ім, зваліўся на зямлю. З адкрытай чэрапна-мазгавой траўмай і рванай ранай галавы ён змешчаны ў Столінскую цэнтральную раённую бальніцу.

Усе ўдзельнікі ДТЗ — жыхары вёскі Лядзец.

Па гэтым факце Столінскім РАУС праводзіцца праверка, вырашаецца пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы.

Павозка была аснашчана святлоадбіўнымі элементамі. Трактарыст быў цвярозы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?